Апошні чмель

Іван Бунін

Аксамітавы чмель чорна-жоўты пад вечар
Гул тужлівы разносіць пявучай струной.
Ты навошта ляціш у пакой чалавечы
І нібыта сумуеш са мной?
 
Спёка й свет за вакном, падаконнік бы ў вохры,
Ціхамірна шчэ грэюць апошнія дні,
Палятай, пагудзі – і ў трымбульцы засохлай,
На чырвонай падушцы, засні.
 
Ды табе не пазнаць нашы думы-віхуры,
Што даўно апусцела зямля,
Што ўжо хутка ў бур’ян здуе вецер пануры
Залатога сухога чмяля!
 
26 ліпеня 1916

Іншыя творы: Іван Бунін