«Пра Валодзю Высоцкага рвалася песьня з душы...»

Булат Акуджава

Уладзіміру Высоцкаму



 
Пра Валодзю Высоцкага рвалася песьня з душы.
Вось яшчэ аднаму не вярнуцца дадому з паходу...
Кажуць, быццам грашыў, быццам сьвечку ня ў час патушыў.
Як умеў, так і жыў, а бязгрэшных ня мае прырода.
 
Ненадоўга разлука, на міг, а затым чарадой
Адпраўляцца і нам па сьлядах па яго па гарачых...
Хай гучыць над Масквою ахрыплы яго барытон,
Ну а мы разам зь ім пасьмяемся і разам паплачам.
 
Пра Валодзю Высоцкага песьню пісаць я хацеў,
Але рукі дрыжэлі і зь вершам матыў не радніўся...
Белы бусел маскоўскі на белае неба ўзьляцеў,
Чорны бусел маскоўскі на чорную глебу спусьціўся...
 
1980

Іншыя творы: Булат Акуджава