Элегія

Эдуард Акулін

Залачае... Гэта восень
вераснёвым свеціць лісцем.
І душа адпачывае
між Наступным і Калісьці.
 
У супольнасці з Сусветам
бусел - шчыры служка Бога -
адпусціў грахі ўсе Лету
з купала рудога стога.

Іншыя творы: Эдуард Акулін