Поўдзень у лютым

Гэнры Лангфэла

Дзень ужо канчаецца,
Ноч апускаецца,
Балота яшчэ спіць,
Рака не шуміць.
 
Праз попел аблокаў
У небе высока
Чырвонае сонца
Мне свеціць бясконца.
 
Зноў снег пачынаецца, -
Усё хутка хаваецца
Пад белаю ватаю
За нашаю хатаю.

Іншыя творы: Гэнры Лангфэла