Маналог пад Калядны блюз

Эйдрыян Хэнры

Калі я прачнуўся, былі Каляды,
Птушкі спявалі начныя рулады.
Падарунак убачыў на крэсле багаты.
Толькі ты чамусьці не прыйшла дахаты.
Там былі яблыкі,
               апельсіны,
                         шакалады,
                                   ласьён для галення -
не было толькі цябе.
 
Я спусціўся ўніз, як рабіў здаўна,
Быў пудынг, індзейка і многа віна.
Крыху ўсміхаўся, крэкеры жаваў,
Ды фатэль насупраць увесь час пуставаў.
Там былі піражкі,
                 брэндзі,
                           бульба,
                                   арэхі з разынкамі -
не было толькі цябе.
 
Новы год. П'ем за квецень юнацтва і плён.
Роўна дванаццаць, радуюся як здавён,
За дружбу даўнюю мы ўсе пілі да дна.
Я - быў адзін. А ты - была адна?
Была гарэлка,
                 віскі,
                         сухое марціні
                                   і дванаццаць пажаданняў -
усе табе адной.

Іншыя творы: Эйдрыян Хэнры