Рок-санет

Алесь Звонак

Быццам джына выпусцілі з пляшкі, -
Паспрабуй запхні яго назад.
Дзіка скачуць голыя мілашкі,
Ледзь прыкрыўшы банцікамі зад.
 
Нібы ў конскай збруі, ўвесь у бляшках,
Канвульсіўна курчыцца «саліст»...
Скуль яна - нястрыманая бражка,
Скуль ён - той грывасты хлюст ці хлыст?!
 
Скуль ён - утрапення дух разгульны,
Лоўчы неспакушаных ахвяр?!
Прайдзісвету ў кодле тым утульна,
Наркаману тут лафа і фарт...
 
Запусці такіх знянацку ў джунглі -
Бедных малпаў выкасіць інфаркт!

Іншыя творы: Алесь Звонак