«А ў лоб цалаваць - турботы ўсе зняць...»

Марына Цвятаева

А ў лоб цалаваць - турботы ўсе зняць.
Я ў лоб цалую.
 
Вачэй не мінаць - бяссоння не знаць.
Я ў вочы цалую.
 
Губы шукаць - калодзеж капаць.
Я ў губы цалую.
 
У лоб цалаваць - памяць суняць.
Я ў лоб цалую.
 
5 чэрвеня 1917

Іншыя творы: Марына Цвятаева