Вершы

Томас Эрнэст Хьюм

Восень
 
Восень. Ноч. Прымаразкі. Выходжу з дому.
Бачу - чырвоная поўня нахілілася над кустамі -
Быццам чырвонатвары фермер.
Не спыняючыся, маўчу, толькі ківаю галавою.
А нада мной журботна ўсміхаюцца зоркі -
Бледнатварыя, не раўнуючы, як гарадскія дзеці.

Над докам
 
У самую поўнач над ціхім докам,
Заблытаўшыся ў вяроўках і мачтах, высока
Звісае поўня. А мне яна здалёк
Здаецца дзіцячым шарыкам, пакінутым незнарок.

Іншыя творы: Томас Эрнэст Хьюм