Навіны парталу

Навіны парталу Vobrazy: што новага і што палепшылі на сайце.

Паведамленні

2026-11-23

У меню з'явіўся званочак. Цяпер вы даведаецеся, калі хтосьці паставіў лайк вашаму вершу ці каментару, падпісаўся на вас, пракаментаваў верш або адказаў вам, а таксама калі аўтар, на якога вы падпісаны, выклаў новы верш.

Абранае

2026-11-23

На старонцы верша з'явілася кнопка «Захаваць». Захаваныя вершы трапляюць у «Абранае», дзе іх можна раскласці па ўласных калекцыях. Калекцыі бачыце толькі вы.

Фільтр па тэмах і новыя тэмы

2026-11-23

У стужцы твораў цяпер можна выбраць тэму — каханне, прырода, вайна і іншыя. Дадалі сем новых тэм: духоўная, гісторыя, сям'я, сяброўства, мова, байкі і песні. А ва ўкладцы «Новыя» паказваем не больш за два вершы аднаго аўтара за дзень — астатнія адкрываюцца па спасылцы, каб адзін аўтар не займаў усю стужку.

Адказы і лайкі ў каментарах

2026-11-22

Цяпер на каментар да верша можна адказаць і паставіць лайк, а на старонцы верша з'явіўся банер з вокладкай.

Рэгістрацыя зноў працуе

2026-11-21

З канца верасня заяўкі новых аўтараў не даходзілі да мадэрацыі, таму профілі заставаліся на праверцы. Сёння мы выправілі памылку і ўхвалілі ўсе профілі, якія чакалі. Цяпер вы можаце выкладаць свае вершы. Прабачце за нязручнасць!

Палепшылі пошук рыфмаў

2026-11-05

Цяпер спачатку паказваем паэтычныя рыфмы — словы, якія ўжываюць паэты, — а потым астатнія.